МИНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО СОЮЗА РАБОТНИКОВ ЖИЛИЩНО-КОММУНАЛЬНОГО ХОЗЯЙСТВА И СФЕРЫ ОБСЛУЖИВАНИЯ
  • Главная
  • Новости
  • Контакты
  • Структура
  • Документы
    • Соглашения
  • Направления работы
    • Охрана труда
    • Социальное партнёрство
    • Правовая защита
    • Культурно-массовая и спортивная работа
    • Финансовая деятельность
    • Организационная работа
  • Клятва

Новости

Прыём ў Бярэзіншчыне галоўнага прававога інспектара Мінскай абласной арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў

Создано: 01 апреля 2022
Просмотров: 500
  • Печать
  • E-mail

Ў рамках рэспубліканскага прафсаюзнага прыёму грамадзян па пытаннях тлумачэння працоўнага заканадаўства прафсаюзныя юрысты раз’ехаліся па ўсёй краіне, каб сустрэцца з грамадзянамі і адказаць на хвалюючыя пытанні.

Сустрэча з прафсаюзным юрыстам

Бярэзіншчыну наведала галоўны прававы інспектар Мінскай абласной арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Марына Шабуня, якая сумесна са старшынёй Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Аленай Токан правяла прыём грамадзян у актавай зале адміністрацыйнага будынка спіртзавода і потым у кабінеце старшыні А.М.Токан.

- Пытанняў у людзей заўсёды шмат, - пракаментавала Марына Іванаўна. – Напрыклад, будаўнік Сяргей Акулік цікавіўся тэмай пенсійнага забеспячэння, бо пэўную частку жыцця працаваў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, электрык Дзмітрый Драко звярнуўся ўдакладніць пра выплаты маладым спецыялістам, слесар Міхаіл Новікаў звярнуўся высветліць аплату працы ў прыватным прадпрыемстве… Наогул, пытанняў за дзень прагучала вельмі шмат. Праблемы былі разгледжаны і ўзяты на кантроль, наведвальнікі атрымалі грунтоўныя адказы і кансультацыі.

- Падобныя прыёмы грамадзян праводзяцца штомесяц, - зазначае Алена Міхайлаўна. – Прафсаюзы заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу і падтрымаць.

images

Наши социальные сети: 

1инста

 

1фейсбук

 

1ВК

Новости