“Сэнс жыцця ў ім самім. І ў кожнага чалавека ён свой. У мяне сэнс жыцця быў у творчасці, у тым, што я пісаў і ведаў, што гэта недарэмна: мяне ўсё ж чыталі. Само жыццё мае агромністы сэнс, шкада толькі, что адводзіцца яго вельмі мала…”
Іван Шамякін

04.07.2022 у Мінскай абласной арганізацыі прафсаюзаў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры правёў літаратурна-дакументальную выставу прысвечаную аднаму з самых выдатных і вядомых беларускіх пісьменнікаў – Івану Пятровічу Шамякіну.

Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў прыняла ўдзел у выставе і пазнёмілася з жыццём Івана Шамякіна, яго грамадскай дзейнасці і творчасці.
